22 З 1566 г. у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жа- мойцкім (далей — ВКЛ) соймікі былі асноўным дзяр- жаўным інстытутам протапарламенцкай сістэмы і шляхецкага мясцовага самакіравання. У адрозненне ад іншых відаў шляхецкіх з’ездаў соймік фармальна склікаўся манархам, тэрмін яго склікання быў зака- надаўча вызначаны, а дзейнасць рэгламентавалася нормамі пісанага пазітыўнага права. Менавіта такія шляхецкія з’езды і насілі назву "соймік" у афіцыйнай дзяржаўнай дакументацыі. Дзейнасць паўнапраўных шляхецкіх абывацеляў соймікавай акругі (павета, ва- яводства або зямлі), скіраваная на самастойнае ра- шэнне (як непасрэдна соймікамі і іншымі шляхецкімі з’ездамі, так і праз выбраных імі паўнамоцных прад- стаўнікоў) сацыяльных, эканамічных, палітычных і культурных пытанняў мясцовага значэння, зыходзя- чы з інтарэсаў насельніцтва рэгіёна і асаблівасцяў развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на аснове ўласнай матэрыяльнай і фінансавай ба- зы і прыцягнутых сродкаў, а таксама формы аргані- зацыі названай дзейнасці, разглядаюцца ў навуко- вай літаратуры як соймікавае самакіраванне 1 . У шэ- рагу ранейшых публікацый мы звярталіся да прабле- матыкі ўдзелу соймікаў Новагародскага ваяводства ВКЛ у ахове грамадскага парадку, адпраўленні пра- васуддзя, кантролю за дзейнасцю службовых асоб, а таксама да праблем нарматворчай дзейнасці сой- мікаў 2 . Задачай дадзенай публікацыі з’яўляецца вы- вучэнне ролі перадсоймавых, дэпутацкіх і рэляцый- ных соймікаў, а таксама іншых шляхецкіх з’ездаў Но- вагародскага ваяводства ў працэсе ўхвалення мяс- цовых падаткаў і соймікавага кантролю за дзейнасцю паборцаў (зборшчыкаў падаткаў) на пачатковым эта- пе працэсу развіцця шляхецкага соймікавага сама- кіравання ў другой палове XVI—пачатку XVII ст. Стаўленне соймікаў Вялікага Княства Літоўскага да фінансавых праблем, у тым ліку пытанне аб ухва- ленні соймікамі як агульнадзяржаўных, так і мясцо- вых падаткаў, дзейнасць ваяводскіх і павятовых скар- бавых дэпутацый, камісій і судоў, а таксама павято- вых паборцаў вывучалі А.Павіньскі, І.Лапа, С.Хэрбст, Г.Віснер, Г.Філіпчак-Коцур, А.Рахуба, А.Закшэўскі, Э.Апаліньскі, Г.Люлевіч, П.Лойка, Д.Канечна і інш. 3 . Разам з тым праблема станаўлення соймікавага са- Ухваленне мясцовых падаткаў на сойміках і шляхецкіх з’ездах Новагародскага ваяводства ВКЛ у другой палове XVI — пачатку XVII ст. Андрэй РАДАМАН РАДАМАН Андрэй Аляксандравіч. Старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік міліцыі. Нарадзіўся ў 1971 г. у Мінску. У 1993 г. закончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага. У 1993—1995 гг. аспірант гэтай навучальнай установы. Працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Мінска (1993—1995 гг.). З 1995 г. працуе ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Вывучае гісторыю дзяржавы і права ВКЛ XVI—XVII стст. Аўтар больш за 60 навуковых публікацый. З 1566 г. шляхецкія павятовыя соймікі ў ВКЛ былі органамі тэрытарыяльнага саслоўнага самакіравання і асноўным інстытутам протапарламенцкай сістэмы. Яны не толькі ўплывалі праз сваіх паслоў на прыняцце рашэнняў агульнадзяржаўнага характару на соймах Рэчы Паспалітай, але і самастойна вырашалі многія пытанні мясцовага значэння, у тым ліку ўхвалялі мясцовыя падаткі і кантралявалі працэс іх збірання.