Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. № 2’ 2002 120 УДК [947.6+342.53 ([476 + 474.5]–89)] «15/16» А. А. Радаман КІРАВАННЕ СОЙМІКАВЫМІ ПАСЯДЖЭННЯМІ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ, РУСКІМ І ЖАМОЙЦКІМ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI – ПАЧАТКУ XVII ст. П ытанне аб кіраванні соймікавымі пасяджэннямі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім у складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў неаднаразова закраналася ў працах гісторыкаў права. Яшчэ ў 1678 г. К. Я. Гарткнох, першы даследчык публічнага права Рэчы Паспалітай [1, s. 296–297], у другой частцы свайго трактата „Respublica Polonica duobus libris illustrata” („Ius publicum Regni Poloniae”) адзначаў, што ў адрозненне ад Польскага каралеўства ў ВКЛ існуе звычай, пры якім соймікавымі пасяджэннямі ў нецэнтральных паветах ваяводстваў кіруюць павятовыя маршалкі 1 [2, p. 425; 2 a, p. 682–683]. У 1746 г. Г. Ленгніх, спасылаючыся на працу К. Гарткноха, выказваў думку аб кіраванні соймікавымі пасяджэннямі ў ВКЛ маршалкам павятовым „ex officio” 2 [3, p. 284–285, 294; 2- ed. p. 321, 324–325; 4, s. 405, 418]. В. Скжэтускі ўдакладніў, што гэта тычылася толькі нецэнтральных паветаў, паколькі ў цэнтральных паветах ваяводстваў соймікавымі пасяджэннямі кіраваў вышэйшы па пасадзе сенатар ці ўраднік [5, s. 225; 233]. І. Лялевель таксама пісаў, што маршалкі „przewodniczą też zgromadzeniom szlachty, tak że… na sejmikach marszałka obierać nie potrzeba” [6, s. 70.]. У пачатку XX ст. І. Лапа раскрытыкаваў погляд на праблему Ленгніха і Скжэтускага, паколькі ён „грешит… слишком широким обобщением” да ўсяго перыяду існавання соймікаў гістарычнай Літвы. На думку Лапы, з сярэдзіны XVII ст. соймікавых маршалкаў (дырэктараў) усіх паветаў ВКЛ выбіралі 3 [7, с. 570–571; || 1 «Sed in Magno Ducatu Lithvaniae hic discrimen aliquod observamus, quoniam non ubique semper novus eligitur Conventuum particularium Director. Nam in Districtus, qui Palatinatibus adjunguntur quosque paulo ante enumeravimus, nempe in Osmianensi, Lidensi, Wilkomiriensi, Braslaviensi, Grodnensi, Caunensi, Upitensi, Starodubensi, Slonimensi, Wolkovisciensi, Orszanensi, Pinscensi, Mozirensi, Rzeczycensi, perpetui sunt marschalci, qui hoc munere ad dies vitae funguntur, titiloque marschalcorum, ubique usuntur ut inter alia documenta etiam ex varis subscriptionibus liquet» [2 a, p. 682–683]. 2 Па пасадзе. 3 Памылковасць поглядаў І. Лапы ў дачыненні да XVII – XVIII ст. адзначаецца А. Закшэўскім [8, s. 358–359].